ISW: За люты войскі Расіі захапілі менш за 0,04% тэрыторыі Украіны

У лютым 2023 года Расіі ўдалося захапіць менш за 0,04% тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Business Insider са спасылкай на амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

15.03.2023 / 15:30

Паводле картаграфічных звестак, з 31 студзеня да 28 лютага Расея захапіла блізу 234 квадратных кіламетраў або 0,039% тэрыторыі Украіны. Business Insider адзначае, што менавіта на гэты месяц анансаваўся наступ Расіі.

У сваю чаргу група адсочвання War Mapper паведаміла, што ў лютым Расія павялічыла плошчу захопленых тэрыторый на 85 квадратных кіламетраў, што эквівалентна 0,01% украінскай тэрыторыі.

У ISW адзначылі, што «абедзве колькасці досыць малыя», а іх адрозненне можа быць звязана з нязначнымі пралікамі, хоць яны паказваюць на «абмежаванасць тэрытарыяльных заваёў Расіі».

У сакавіку Расія таксама не дамаглася прыкметных посьпехаў, у тым ліку на ўсходняй лініі фронту, дзе знаходзіцца Бахмут. Business Insider дадае, што Расія працягвае губляць вялікую колькасць салдат і тэхнікі.

Nashaniva.com