Пад Бахмутам збіты расійскі бамбардзіроўшчык Су-24

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў відэа, на якім можна ўбачыць выбух, чорны дым і парашут пілота, які паспеў катапультавацца. Яго далейшы лёс невядомы.

15.03.2023 / 13:48

У правым верхнім куце відэа — знак 93-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў УСУ «Халодны яр». Журналісты «Громадське» звярнуліся да вайскоўцаў па каментар, і прэс-афіцэр брыгады Ірына Рыбакова пацвердзіла, што самалёт сапраўды быў збіты.

Расейскі бок пакуль не даваў каментароў.

Nashaniva.com