Да Беларусі даляцеў з выраю першы вялікі арлец

Вялікі арлец Блонд вярнуўся ў Беларусь з выраю 11 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Гэта самая ранняя дата прылёту пазначаных перадатчыкамі арляцоў з Беларусі.

14.03.2023 / 20:40

Адначасова з Блондам 5 сакавіка рушыла ў дарогу і самка Арляца Альжуся, якая таксама, як і Блонд, зімавала ў не надта далёкай ад Беларусі Грэцыі. Але пакуль яна затрымалася ў дарозе.

Увогуле зараз мігруюць, не лічачы Блонда, сем беларускіх арляцоў з 17-ці. Астатнія птушкі засталіся далёка ззаду, а некаторыя яшчэ нават не пачыналі рухацца.

Раней над Пінскам заўважылі першых буслоў, якія сёння з-за цёплага надвор'я таксама сталі вяртацца на радзіму незвычайна рана. 

Чытайце таксама:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Чаму беларуская птушка штогод ляціць на зімоўку на адзін і той жа лапік зямлі на поўдні Афрыкі?

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Nashaniva.com