17 сакавіка абвесцяць прысуд па справе Tut.by

17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па справе Tut.by, паведаміла расійскае прапагандысцкае выданне Sputnik. Справа слухалася ў закрытым рэжыме.

14.03.2023 / 18:44

Людміла Чэкіна і Марына Золатава

Разгляд справы ідзе з 9 студзеня. Абвінавачанымі па справе праходзяць пяць чалавек, але непасрэдна на лаве падсудных знаходзяцца толькі дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава. Рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойка, карэспандэнтку Алену Талкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку судзяць завочна, бо яны за мяжой.

Чэкіна і Золатава, якіх вінавацяць па трох артыкулах КК Беларусі, за кратамі з 18 мая 2021 года.

Чытайце таксама:

Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці журналістак за кратамі

Адвакатка Марыны Золатавай не прайшла атэстацыю. А суд ідзе

Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай

Ціханоўская: Супрацоўнікі Tut.by — гонар беларускай журналістыкі

Nashaniva.com