Да «тэрарыстычнага спісу» дадалі Сафію Сапегу і яшчэ 10 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ адзінаццаці чалавек, піша «Вясна».

14.03.2023 / 17:38

Сафія Сапега

Імёны даданых да спісу — Максім Ярашэнка, Барыс Кім, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Юры Калодны, Мікалай Даніш, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валер Барзенка, Андрэй Касцоў і грамадзянка Расіі Сафія Сапега.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» КДБ фігуруюць 1026 чалавек, з іх 278 — беларусы.

Nashaniva.com