Крытыка савецкага перыяду цяпер лічыцца «экстрэмізмам». Такімі абвясцілі 12 нумароў «Нашай гісторыі» і «Arche»

Улады прызналі «экстрэмізмам» асобныя нумары гістарычных часопісаў. Фармулёўкі выглядаюць абсурднымі.

14.03.2023 / 12:52

«Экстрэмісцкімі» прызналі наступныя нумары часопіса «Наша Гісторыя»: № 2 (19) — 2020 г., № 8 (25) — 2020 г., № 9 (26) — 2020 г., № 3 — 2018 г., № 5 — 2018 г., № 4 (9) — 2019 г., № 1 (18) — 2020 г., № 3 (20) — 2020 г., № 11 (28) — 2020 г.

А таксама гэтыя нумары часопіса «Arche Пачатак»: № 4 (163) — 2019 г., № 3 (166) — 2020 г., № 4 (159) — 2018 г.

Што стала прычынай? Суд вырашыў, што ў нумарах «у форме схаванай, але лёгка распазнавальнай экстрэмісцкай тэматыкі»

прыводзяцца ідэі, «якія дыскрэдытуюць і ачарняюць савецкую ўладу і савецкае мінулае Беларусі».

А таксама ўлады ўгледзелі «прапаганду пратэсных ідэй, установак і схем дзеяння пратэстоўцаў у барацьбе за змену ўлады ў краіне па прыкладзе дзеянняў рэвалюцыйна актыўных народных мас у іншых краінах і другіх гістарычных эпохах»,

«распальванне варожасці па прыкмеце прыналежнасці да прыхільнікаў захавання гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне і дасягненнях савецкага перыяду развіцця Беларусі і праціўнікаў».

«Ідэя аўтараў артыкулаў скіраваныя на палярызацыю беларускага шматнацыянальнага грамадства на дзве рэзка проціпастаўленыя адна адной групы, якія прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў на гісторыю і будучыню Беларусі», — сказана ў судовым рашэнні.

Nashaniva.com