У Гомелі за апошнія дні «адпрацавалі» 30 асобаў, «датычных да экстрэмісцкіх фармаваньняў». Затрыманых катуюць умовамі ў СІЗА

Больш за 20 чалавек сярод правераных 30 чалавек Гомельскай вобласці былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Інфармацыя пра гэта зʼявілася на каналах сілавікоў.

14.03.2023 / 11:27

Як стала вядома «Свабодзе», усім затрыманым далі па 15 дзён арышту. Для іх не бяруць перадачы ад сваякоў, яны знаходзяцца ў камерах без бялізны, матрацаў і сродкаў гігіены. Іх правяраюць кожныя 2 гадзіны, таксама і ноччу.

Зʼявілася яшчэ адно «новаўвядзенне» — кожную ноч іх пераводзяць з камеры ў камеру, таму яны зусім не могуць спаць.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК робіць налёты на сем’і і знаёмых байцоў Палка Каліноўскага

Nashaniva.com