У Мінску пачалі рэканструкцыю планетарыя

Рэканструкцыю Мінскага планетарыя пачалі ў парку імя М. Горкага, піша «Мінск-Навіны».

14.03.2023 / 08:47

Дырэктар Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі Надзея Вялікая распавяла, што работы ўжо пачаты.

— Праведзена абследаванне не толькі будынка планетарыя, але і абсерваторыі. Будаўнічыя працы стартуюць з абнаўлення даху ўсяго абʼекта, — сказала суразмоўніца.

Яна дадала, што планетарый — унікальны ў краіне абʼект. Тут ствараюць фільмы пра космас, праводзяць доследы, навукова-даследчую работу ў абсерваторыі. Дзейнасць вядзецца разам з вучонымі НАН. «У планетарыі ўнікальныя педагогі, якія займаюцца з дзецьмі па праграмах павышанага ўзроўню», — расказала яна.

Nashaniva.com