У Іране памілавалі каля 22 тысяч удзельнікаў пратэстаў

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ірана IRNA паведаміла, што ў панядзелак кіраўнік мясцовай судовай улады Галям Хасэйн Махсэні-Эджэі заявіў аб амніставанні 82 656 чалавек, у тым ліку 22 тысяч удзельнікаў пратэстаў, якія пракаціліся па краіне ў мінулым годзе.

13.03.2023 / 22:59

Галям Хасэйн Махсэні-Эджэі

Эджэі адзначыў, што ўсе памілаваныя «не здзяйснялі крадзяжоў ці гвалтоўных злачынстваў».

Месяцы бесперапынных пратэстаў былі выкліканыя ў верасні забойствам 22-гадовай Махсы Аміні пасля таго, як яе затрымала паліцыя нораваў краіны. У мінулым месяцы Іран прызнаў, што падчас пратэстаў затрымалі «дзясяткі тысяч», таму ў заяве Эджэхі ў панядзелак прыводзіцца нават больш высокая лічба, чым раней называлі актывісты.

Праваабаронцы ў Іране, якія адсочваюць рэпрэсіі, паведамлялі, што падчас пратэстаў было арыштавана больш за 19 700 чалавек. Па іх інфармацыі, як мінімум 530 чалавек былі забітыя ў выніку жорсткага задушэння дэманстрацый уладамі.

Чытайце таксама:

Вярхоўны лідар Ірана загадаў памілаваць дзясяткі тысяч арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў

Самалёт з Мінска ў Тэгеран будзе лётаць два разы на тыдзень

Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі

Nashaniva.com