Аквапарк «Лебядзіны» закрыюць на прафілактыку

Аквазона і СПА-цэнтр «Тэрыторыя SPA» Мінскага аквапарку «Лебядзіны» неўзабаве закрыюцца на штогадовую прафілактыку, гаворыцца ў інстаграме ўстановы. Аквапарк не будзе працаваць з 10 па 28 красавіка.

13.03.2023 / 21:20

Фота ілюстрацыйнае

Аквазона закрываецца для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў кожны год, гаворыцца ў паведамленні. Гэта робіцца для забеспячэння максімальнай бяспекі і камфорту наведвальнікаў. Пры гэтым фітнэс-цэнтр, размешчаны ў забаўляльным комплексе, будзе працаваць у ранейшым рэжыме.

«У сувязі з гэтым працягваюцца тэрміны дзеяння абанементаў, сертыфікатаў, электронных білетаў, а таксама акцый, якія дзейнічаюць на 10.04.2023», — паведамляюць у аквапарку. 

Чытайце таксама:

Аквапарк «Лебядзіны» запэўніў, што прусакоў у іх больш няма

Мінчукі прыйшлі ў аквапарк і знайшлі пад сваімі лежакамі нешта агіднае

Жыхарка Гомеля з'ездзіла з сям'ёй у мінскі аквапарк і аддала амаль 700 рублёў

Nashaniva.com