«Ідэальны шторм». На працягу апошніх дзён адбываецца рэкорднае падзенне акцый і індэксаў банкаў ЗША. У некаторых выпадках зніжэнне даходзіла амаль да -90%

Расказваем, што стала прычынай маштабнага краху і якія могуць быць наступствы.

14.03.2023 / 09:52

13 сакавіка ў панядзелак адбыўся вельмі буйны абвал акцый і індэксаў шматлікіх рэгіянальных і буйных банкаў ЗША. Пра гэта напісала агенцтва Bloomberg і іншыя сусветных СМІ.

Падзенне было выклікана тым, што адзін з найбуйнейшых і ўстойлівых амерыканскіх банкаў SVB яшчэ 10 сакавіка абвясціў аб банкруцтве, што выклікала паніку ў яго кліентаў, інвестараў і трымальнікаў акцый. 

Як тады адзначыў The New York Times, гэта было другое па велічыні банкруцтва банка за ўсю гісторыю ЗША і найбуйнейшае з моманту фінансавага крызісу 2008 года.

Гэта ў сваю чаргу справакавала закрыццё яшчэ двух іншых буйных амерыканскіх банкаў Silvergate Capital Corp. і Signature Bank, якія былі цесна ўзаемазвязаны з банкам SVB і мелі такую ​​ж вялікую колькасць незастрахаваных актываў на сотні мільярдаў даляраў у сукупнасці.

Усё гэта толькі пагоршыла сітуацыю і ўзмацніла паніку на фінансавых рынках, бо людзі сталі масава здымаць свае ўклады і распрадаваць акцыі, спрабуючы захаваць свае зберажэнні. Падобна «эфекту даміно» гэта закранула мноства іншых банкаў у ЗША і за іх межамі. 

Маштаб абвалу

Па інфармацыі Bloomberg, абвал закрануў дзясяткі, калі не сотні рэгіянальных і буйных банкаў ЗША. Напрыклад:

З-за гэтага многія банкі ўчора экстрана прыпынілі таргі, каб пазбегнуць яшчэ большага краху.

Сітуацыя з акцыямі толькі невялікай часткі банкаў ЗША, дзе бачна, што буйное падзенне адбываецца нават пасля закрыцця таргоў. Крыніца: investing.com

Пры гэтым нават самыя ўстойлівыя амерыканскія «банкаўскія гіганты», як, напрыклад, Bank of America і Credit Suisse за дзень страцілі 7 і 9 адсоткаў адпаведна.

У той жа час назіраецца масавы прыток капіталу ў такія інструменты, як біткоін, золата і акцыі дзяржаўных кампаній, што гаворыць аб жаданні інвестараў «перачакаць буру» і захаваць свае грошы. Пра гэта таксама сведчыць найбуйнейшае з 2008 года падзенне даходаў казначэйскіх аблігацый ЗША, заўважыў The Daily Shot.

https://twitter.com/SoberLook/status/1635225395388895232?t=_Xt425uBF_9f2ivVETH7yA&s=19

Улады ЗША пры гэтым імкнуцца прадухіліць далейшы абвал рынкаў: прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн 13 сакавіка заявіў, што банкаўская сістэма выстаіць, а падаткаплацельшчыкі, у адрозненне ад інвестараў і крэдытораў, не панясуць страты. Таксама ён паабяцаў пакараць вінаватых у краху SVB, аднак не стаў нічога казаць аб выратаванні самога банка, паведаміла агенцтва Reuters.

Аднак пасля выступу Байдэна акцыі банкаў працягнулі падаць. Тое ж, па інфармацыі Euronews, адбылося і з банкамі ў Еўропе. 

Прычына і наступствы крызісу

Як стала вядома, адной з асноўных прычын фінансавага краху банка SVP, які і справакаваў далейшы крызіс, стала рэгулярнае павелічэнне працэнтнай стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША і падвышаная інфляцыя.

«Банк зрабіў звычайную працэдуру — уклаў сродкі кліентаў у казначэйскія аблігацыі ЗША, якія з-за фактараў інфляцыі і высокай працэнтнай стаўкі прывялі да моцных страт замест даходаў. У выніку з'явілася сур'ёзная запазычанасць перад кліентамі, а самі яны сталі хутка забіраць з банка свае грошы», — напісала выданне Business Insider.

Найгоршымі сцэнарамі і наступствамі цяперашняга абвалу (які ў Deutche Bank ужо назвалі «ідэальным штормам») могуць стаць:

Аднак аналітыкі Business Insider адзначаюць, што сур'ёзных наступстваў цяперашняга крызісу можна пазбегнуць, бо найбуйнейшыя банкі сур'ёзна паклапаціліся аб сваёй абароне на выпадак паўтарэння 2008 года, а такіх банкаў з вялікімі незастрахаванымі дэпазітамі, як SVB, зусім няшмат.

Чытайце таксама: 

У Беларусі ў 2022 годзе запусцілі толькі 26 новых стартапаў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за месяц зменшыліся на $373,3 млн

Ад заўтра зноў на капейку патаннее паліва

Nashaniva.com