У Гродне затрымалі лекара Уладзіміра Пруднікава

У пятніцу, 10 сакавіка, у Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго забралі проста на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Уладзімір працуе лекарам.

13.03.2023 / 11:45

Уладзімір Пруднікаў — вядомы грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, сябра Гродзенскага абласнога савету гэтай партыі.

Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Nashaniva.com