Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны расказаў пра сітуацыю ў Бахмуце

Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што сітуацыя вакол Бахмута ў Данецкай вобласці складаная — акупанты не пакідаюць спробаў прарваць абарону і прасунуцца ў цэнтр горада, але нясуць вялікія страты.

13.03.2023 / 09:55

 Фота: Сухапутныя войскі Украіны

«Штурмавыя атрады «Вагнера» наступаюць з некалькіх напрамкаў, спрабуючы прарваць абарону нашых войскаў і рушыць наперад да цэнтральных раёнаў горада», — паведамляе інфармацыйны цэнтр Мінабароны Украіны са спасылкай на Сырскага.

Генерал падкрэсліў, што агнём артылерыі, танкаў і іншых агнявых сродкаў абаронцы адбіваюць усе спробы саперніка захапіць горад і абарона крэпасці працягваецца.

Nashaniva.com