Прэм'ер-міністр Грузіі абвінаваціў знешнія сілы ў спробах уцягнуць яго краіну ў вайну з Расіяй. Згадаў і Зяленскага

Паводле слоў Іраклія Гарыбашвілі, уцягванне Грузіі ва ўзброены канфлікт з Расіяй было запланавана пэўнымі знешнімі сіламі значна раней, чым пачалася вайна ва Украіне.

12.03.2023 / 22:46

«Ва Украіне чакаецца яшчэ большая эскалацыя ваенных дзеянняў, і многія знешнія сілы зацікаўлены ў адкрыцці на тэрыторыі Грузіі «другога фронту». Інакш як растлумачыць, што прэзідэнт Украіны Зяленскі падчас ваенных дзеянняў у сваёй краіне знаходзіць час для звароту да некалькіх тысяч удзельнікаў дэструктыўнай акцыі» у Грузіі», — заявіў Гарыбашвілі ў інтэрв'ю тэлекампаніі «Імедзі».

Гарыбашвілі запэўніў, што цяпер улады Грузіі поўнасцю кантралююць сітуацыю і «не дапусцяць ніякіх дэструктыўных дзеянняў». 

Раней парламент Грузіі адклікаў законапраект «аб замежных агентах», якія выклікалі масавыя пратэсты.

Nashaniva.com