На дэакупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці на месяц адменяць сухі закон

Такое рашэнне прыняў абласны савет абароны, каб «дапамагчы аднаўленню эканомікі рэгіёну», паведаміў кіраўнік Херсонскай абладміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

12.03.2023 / 19:18

Яно набудзе моц 15 сакавіка. Па словах кіраўніка рэгіёну алкагольныя напоі можна будзе прадаваць з 10:00 да 15:00 на аб'ектах аптовага і рознічнага гандлю, а таксама ва ўстановах.

Пры гэтым продаж вайскоўцам і супрацоўнікам праваахоўных органаў застаецца пад забаронай. Сухі закон у рэгіёне ўвялі 14 лістапада 2022 года, неўзабаве пасля таго, як УСУ вызвалілі Херсон пасля акупацыі.

Nashaniva.com