Латушка: пра Качанаву, Эйсмант, удар Матолькі, сыход з КР і чаму столькі канфліктаў

На ютуб-канале «Ток» выйшла вялікая гутарка Настассі Роўды з Паўлам Латушкам, кіраўніком НАУ і намеснікам Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце. 

12.03.2023 / 12:00

У інтэрв'ю Павел Латушка гаворыць пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Разважае, ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка. Адказвае, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь».

Апроч таго, у размове шмат пытанняў пра дэмакратычныя структуры, які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць. Таксама пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. І чаму адмовіўся праходзіць паліграф.

У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі.

Чытайце таксама: Латушка пра штрэйкбрэхераў з Масквы ў Купалаўскім: Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Латушка выйшаў з Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com