У Мінску для змагання са снегам гараджанам выдаюць рыдлёўкі

Расчысціць снег, якога за апошнія суткі нападала вельмі шмат, сваімі сіламі ў гарадскіх службаў не атрымліваецца, таму яны запрапанавалі дапамагчы ў гэтым жыхарам Мінска.

11.03.2023 / 16:58

Для арганізацыі калектыўнай працы чыноўнікі арганізавалі ў горадзе 83 пункты выдачы снегавых рыдлёвак. Больш за ўсё іх у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах — па 13, а менш за ўсё чамусьці ў Партызанскім — усяго тры.

Чытайце таксама:

Мінск чысціць ад снегу 700 машын

Снег у Гродне выклікаў 10-бальныя заторы на дарогах. Стаіць не толькі цэнтр

Nashaniva.com