Фронт у Бахмуце праходзіць па цэнтры горада — брытанская разведка

Расійскія сілы, прадстаўленыя наймітамі прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера», за апошнія чатыры дні ўзялі пад кантроль большую частку на ўсходзе Бахмута Данецкай вобласці, і зараз лінія фронту праходзіць па яго цэнтры па рацэ Бахмутка. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе разведвальнай супольнасці міністэрства абароны Вялікабрытаніі, піша «Еўрапейская праўда».

11.03.2023 / 12:17

 

 Фота: Libkos, File / AP Photo

Там адзначаецца, што Узброеныя Сілы Украіны працягваюць утрымліваць заходнюю частку Бахмута і разбурылі ключавыя масты праз Бахмутку, «якая працякае з поўначы на ​​поўдзень праз паласу адкрытай мясцовасці шырынёй 200-800 м паміж забудаванымі раёнамі».

«Паколькі ўкраінскія падраздзяленні могуць весці агонь з умацаваных будынкаў на захадзе, гэтая тэрыторыя ператварылася ў «зону смерці», што, верагодна, зробіць яе вельмі складанай для сіл «Вагнера», якія будуць спрабаваць працягнуць свой франтальны наступ на захад», — адзначаецца ў аглядзе.

Брытанская разведка адзначае, што ўкраінскія сілы і іх лініі забеспячэння на захад ад Бахмута застаюцца ўразлівымі да пастаянных спроб сіл РФ абысці абаронцаў з поўначы і поўдня.

Бахмут на працягу апошніх месяцаў застаецца арэнай жорсткіх баёў ва Украіне. Украінскае камандаванне прыняло рашэнне не выходзіць з горада, тлумачачы гэта тым, што абарона дазволіць знясіліць найбольш баяздольныя расійскія сілы.

У той жа час, як раней адзначала разведвальная супольнасць брытанскага Мінабароны, украінская абарона Бахмута працягвае знясільваць ўкраінскіх абаронцаў і расійскіх захопнікаў.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ўкраінская абарона Бахмута можа пацярпець паражэнне ў бліжэйшыя дні, аднак гэта не абавязкова стане пераломным момантам у вайне.

Чытайце таксама:

Сырскі патлумачыў, чаму Украіна не здае Бахмут

Сырскі: Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

Nashaniva.com