УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Манахі і служыцелі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату павінны ў канцы сакавіка пакінуць усе памяшканні Кіева-Пячэрскай лаўры, паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

10.03.2023 / 23:35

Міністр паведаміў, што дамова на безаплатнае карыстання УПЦ Кіева-Пячэрскай лаўрай разрываецца з 29 сакавіка 2023 года і гэта тычыцца ўсіх памяшканняў, якія УПЦ у Лаўры арандуе.

Паколькі Кіева-Пячэрская лаўра з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай дзяржавы, то высяленне адтуль УПЦ робіцца на падставе высноў міжведамаснай працоўнай групы, якая падчас сваёй працы ўстанавіла парушэнне манастыром умоў дамовы па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасцю.

Ткачэнка паведаміў, што з 11 сакавіка будуць працаваць утвораныя запаведнікам «Кіеўска-Пячэрская лаўра» працоўныя групы па інвентарызацыі маёмасці і па абследаванні тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў.

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату шмат гадоў бязвыплатна займала памяшканне Кіева-Пячэрскай лаўры, на Пячэрскіх пагорках размяшчаецца яе мужчынскі манастыр. Апошняя дамова адносна гэтага была заключаная падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча, 19 ліпеня 2013 года.

УПЦ МП заяўляе, што юрыдычных падстаў для такіх крокаў няма і высяленне яе мужчынскага манастыра з Кіева-Пячэрскай Лаўры з'яўляецца проста «капрызам чыноўнікаў з Мінкульта».

Nashaniva.com