Беларуская Рада культуры адкрыла новую прастору для сустрэч у Вільні

Гасцёўня Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры запрацавала ў гістарычным цэнтры Вільні, паведамляе Reform.by. «Творцы і арт-менеджары могуць бескаштоўна карыстацца ёй для адукацыйных івэнтаў», — падкрэсліваюць чальцы Рады.

10.03.2023 / 22:55

Жывая прастора Рэсурснага цэнтра з’яўляецца часткай праекта Artpower Belarus. Тут можна атрымаць кансультацыю па праграме, скласці заяўку, напісаць справаздачу, параіцца наконт стварэння прафесійнага аб’яднання. Прастора адкрытая і для арганізацыі семінараў, лекцый, навучальных імпрэз для дзеячаў культуры, а таксама працоўных сустрэч.

Дастаткова толькі зарэгістравацца — і гасцёўня даецца для івэнтаў бясплатна. Таксама ў Рэсурсным цэнтры можна ўзяць у бескаштоўную арэнду светлавое і гукавое абсталяванне для імпрэзы.

Разлічана памяшканне на аўдыторыю да 30 слухачоў. Мяркуецца, што прастора стане цэнтрам для развіцця ідэй, праектаў, ініцыятыў ды ў цэлым беларускай культуры.

Больш падрабязнасцяў — тут.

Nashaniva.com