БЧ плануе звольніць 8 тысяч супрацоўнікаў — «Супольнасць чыгуначнікаў»

«Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» са спасылкай на свае крыніцы ў сістэме паведамляе, што на Беларускай чыгунцы нібыта плануюцца масавыя скарачэнні.

10.03.2023 / 18:31

Намеры па скарачэнні кадраў нібыта звязаны з бядотным фінансавым становішчам кампаніі і санкцыйным ціскам на Беларусь, які непасрэдна тычыцца чыгуначных перавозак.

Адносна меркаваных маштабаў звальненняў называецца лічба 8 тысяч чалавек, але гэта толькі прыблізная лічба, якая ў працэсе можа і павялічыцца.

«Супольнасць чыгуначнікаў» падкрэслівае, што звальняць могуць не толькі супрацоўнікаў Беларускай чыгункі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, але і іншых работнікаў, якіх будуць лавіць на любой правіне, каб знайсці фармальную нагоду для звальнення.

Nashaniva.com