З'явіўся мультфільм «Калыханка» пра рэпрэсіі ў Беларусі

Беларускі аніматар Іван Гапіенка стварыў мультфільм «Калыханка», прысвечаны рэпрэсіям у Беларусі. Праца ўжо выйшла ў польскім альманаху і будзе ўдзельнічаць у фестывалях, паведаміў у фэйсбуку сам аўтар.

10.03.2023 / 17:03

Фільм «Калыханка» (Lullaby) — першы фільм, выдадзены з заснаванай Іванам Гапіенкам разам з Уладзімірам Няфёдавым анімацыйнай студыі ў Варшаве Juniper Animation Studio. 

Паводле аўтара, гэты твор «стаў своеасаблівай рэфлексіяй, якая дазваляе адпусціць эмоцыі ад усіх страшных падзей апошніх трох гадоў. Гісторыя пра змрочны момант душы, які канчаткова змяняе лёс чалавека».

У стварэнні фільма прынялі ўдзел мастачка Кацярына Дубовік, чарнавую анімацыю зрабіла Аліна Мілкіна, а Канстанцін Усціновіч забяспечыў музычнае і саўнд-дызайн.

Цяпер фільм дасылаецца на фестывалі і ў хуткім часе будуць вядомыя яго першыя паказы

Nashaniva.com