Беларусь выдала Казахстану ўдзельніка пратэстаў

Беларусь выдала Казахстану мужчыну, які ўдзельнічаў у пратэстах зімой 2020 года. На радзіме яго збіраюцца судзіць па артыкуле аб масавых беспарадках.

10.03.2023 / 16:48

Хадайніцтва аб выдачы грамадзяніна Казахстана паступіла ад Генпракуратуры гэтай краіны. Беларуская Генпракуратура яго задаволіла.

«Згодна з прадстаўленымі матэрыяламі, падазраваны зімой 2020 года ўзяў удзел у масавых беспарадках, падчас якіх паводзіў сябе агрэсіўна, ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў паліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, спрабаваў прарваць ачапленне, правакаваў іншых грамадзян на ўзбраенне падручнымі сродкамі і прымяненне гвалту, кідаў камяні», — паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Nashaniva.com