У Гродне затрымалі хроснага бацьку дзяўчыны, якая нібыта «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL». Раней затрымалі яе цётку

У Гродне ГУБАЗіК затрымаў Паўла Якубеля. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram.

10.03.2023 / 16:14

Таксама ён распавядае, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская.

Па інфармацыі @Grodno_grab, у лютым затрымалі таксама цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.

Карына Маліноўская пасля збіцця сілавікамі ў 2020 годзе распавядала, што страціла дзіця. Пазней яна з'ехала за мяжу.

Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL».

Nashaniva.com