Развітацца з Героем Украіны «Да Вінчы» прыйшлі Зяленскі, Залужны, Рэзнікаў, Буданаў, а таксама прэм’ерка Фінляндыі

Сёння ў Кіеве праходзіць развітанне з Героем Украіны Дмытром Кацюбайлам з пазыўным «Да Вінчы». Ён загінуў 7 сакавіка ў Бахмуце.

10.03.2023 / 15:31

Скрын відэа

У Міхайлаўскі сабор на паніхіду прыехаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве.

Попрощатися з "Да Вінчі" прийшли Зеленський, Залужний, Резніков та Буданов pic.twitter.com/4QrkJwOBzZ

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) March 10, 2023

Цырымонію развітання наведалі галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў.

Фота: «Суспільне»

Nashaniva.com