У Беларусі знікне піва ў двухлітровых бутэльках

З 2025 года будзе забаронены продаж піва і іншых слабаалкагольных напояў у пластыкавай тары аб’ёмам больш за 1,5 літра. Адпаведную пастанову падпісаў Саўмін.

10.03.2023 / 14:05

Забарона пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года. Тыя вытворцы, якія не паспеюць прадаць такую прадукцыю да 2025 года, змогуць працягнуць продаж да заканчэння тэрміну прыдатнасці.

У цяперашні час дзейнічае забарона на продаж піва і слабаалкагольных напояў у пластыкавай тары аб'ёмам больш за 2 л.

Nashaniva.com