На Ціміразева ў Мінску прадаецца «раскошная і вытанчаная» двухузроўневая кватэра з дызайнерскім рамонтам. Цана ўражвае
На аб’яву з продажам 5-пакаёвай кватэры агульнай плошчай 334 м² на вуліцы Ціміразева ў Мінску звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара».
10.03.2023 / 13:05
«Інтэрʼер адрозніваецца складанасцю выканання архітэктурных і дэкаратыўных рашэнняў, спалучэннем эксклюзіўных матэрыялаў аздаблення і ўнікальных прадметаў інтэрʼеру. У ім элегантна і непаўторна перапляліся раскоша і вытанчанасць», — гаворыцца ў аб’яве.
Інтэрʼер з элементамі ар-дэко і неакласікі створаны па аўтарскіх эскізах кіраўніка праекта студыі Nota Bene Максіма Максіменкі.
Цана кватэры — каля 2,2 млн даляраў, альбо каля $6600 за м².