Парламент Грузіі афіцыйна «забіў» законапраект аб «замежных агентах», які выклікаў масавыя пратэсты

10 сакавіка грузінскія дэпутаты адхілілі ў другім чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Гэты крок быў неабходны для таго, каб ухвалены ў першым чытанні праект быў афіцыйна зняты з разгляду.

10.03.2023 / 12:17

Галасаванне адбылося, нягледзячы на тое, што парламент быў закрыты на тыдзень з-за ўрону, нанесенай пратэстамі.

Дакумент падтрымаў толькі 1 дэпутат, супраць прагаласавалі 35. Усяго на пасяджэнні прысутнічалі 112 дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Грузінская паліцыя прымяніла для разгону пратэстоўцаў вадамёты і іншыя спецсродкі ФОТА І ВІДЭА 

«Змагарыдзэ — усё!» Лукашэнкаўскія прапагандысты ў грузінскіх падзеях выбралі свой бок

Nashaniva.com