Сі Цзіньпіна першым у гісторыі пераабралі кіраўніком КНР на трэці тэрмін

Дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў пераабралі Сі Цзіньпіна кіраўніком КНР. Ён стаў першым у гісторыі Кітая старшынёй, зацверджаным на трэці пяцігадовы тэрмін. Акрамя таго, Сі пераабралі на пасаду старшыні Цэнтральнай вайсковай рады КНР.

10.03.2023 / 08:28

 Фота: Ng Han Guan / AP Photo

Сі займае пасаду кіраўніка дзяржавы з 2013 года, праз пяць гадоў яго кандыдатуру зацвердзілі на новы пяцігадовы тэрмін.

У 2018-м на сесіі УСНП былі прыняты папраўкі да Канстытуцыі аб адмене абмежавання паўнамоцтваў старшыні КНР двума тэрмінамі.

Nashaniva.com