Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні

У інтэрнэце з'явіўся саўндтрэк гульні Atomic Heart, які складаецца з вядомых савецкіх песень у тэхнаапрацоўцы. Адкрывае зборку кампазіцыя «Касіў Ясь канюшыну» легендарнага гурта «Песняры», піша «Камсамольская праўда».

09.03.2023 / 19:35

Atomic Heart — адна з самых папулярных камп'ютарных гульняў. Яе афіцыйны рэліз адбыўся 21 лютага 2023 года. Дзеянне Atomic Heart адбываецца ў 1955 годзе ў СССР, дзе робаты выйшлі з-пад кантролю. Галоўны герой гульні — агент Сяргей Нячаеў, яму трэба будзе змагацца з робатамі і высветліць, як гэта магло адбыцца. 

Гульня падабаецца карыстальнікам рэалістычнай графікай.

Усяго ў гульні гучыць 18 кампазіцый, і рэміксы старых песень спадабаліся, як выглядае, не толькі аматарам гульні, але і простым слухачам. Многія кампазіцыі заляцелі адразу ж у верхнія радкі музычных чартаў. «Касіў Ясь канюшыну» ад вядомага электроннага музыкі Mujuice — чацвёрты па папулярнасці.

Nashaniva.com