Грузінская паліцыя прымяніла для разгону пратэстоўцаў вадамёты і іншыя спецсродкі

Грузінскія ўлады для змагання з абуранай апазіцыяй і сёння наважыліся на прымяненне сілы.

08.03.2023 / 22:56

Паліцыя выкарыстоўвае святлошумавыя гранаты, слёзатачывы газ і вадамёты, каб разагнаць пратэстоўцаў, якія сабраліся ля будынка парламента.

Перад гэтым пратэстоўцы прыбралі металічныя агароджы, усталяваныя каля аднаго з уваходаў у парламент, частка іх спрабавала зайсці ўсярэдзіну будынка.

З трансляцыі, якую вядуць грузінскія тэлеканалы, відаць, што разбітыя некалькі шыбаў.

Nashaniva.com