Чмялі могуць падглядаць рашэнне задачы ў суродзічаў

Біёлагі з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі правялі эксперымент, у якім чмялям прапанавалася галаваломка з двума рашэннямі.

08.03.2023 / 19:27

Скрыначку з салодкім сіропам можна было адчыніць, пацягнуўшы за чырвоны язычок па гадзіннікавай стрэлцы або пацягнуўшы за сіні язычок у процілеглым кірунку. Чмялёў-дэманстратараў навучылі аднаму са спосабаў, пасля чаго далі магчымасць назіральнікам убачыць рашэнне галаваломкі.

У выніку «навучаныя» чмялі адкрывалі да 28 галаваломак у дзень, тады як «ненавучаныя» чмялі з кантрольнай групы не адкрылі ніводнай.

Цікава, што чмялі, якія «падглядзелі» рашэнне, адкрывалі скрыначкі толькі адным спосабам, нават калі потым ім паказвалі альтэрнатыўнае рашэнне.

Чытайце таксама: 

Восем спосабаў палепшыць працу мозгу

З'явілася першае ў свеце радыё, цалкам заснаванае на штучным інтэлекце

Рыбы-кібаргі вырошчваюць электроды ў сваіх мазгах і плаўніках

Nashaniva.com