У Полацку зноў затрымалі прафсаюзніка Мікалая Шараха

У Полацку затрымалі Мікалая Шараха, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага, паведамляе Асацыяцыя «Салідарнасць».

06.03.2023 / 20:49

Па словах відавочцаў, Шарах быў затрыманы ў сябе дома 6 сакавіка ў 15:30.

У мінулым годзе Мікола Шарах ужо неаднаразова затрымліваўся, але праз нейкі час яго адпускалі.

Nashaniva.com