Сябар Віктара Лукашэнкі стаў генералам

Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ аб прысваенні звання генерал-маёра міліцыі палкоўніку Дзмітрыю Карзюку. Ён з кастрычніка 2021 года займае пасаду міністра ўнутраных спраў, а галоўнае — блізкі да лукашэнкаўскай сям'і.

06.03.2023 / 17:30

Перад тым, як стаць намеснікам міністра, Карзюк быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, а таксама ён актыўны член байкерскага клуба Iron Birds, у якім удзельнічае і Віктар Лукашэнка. 

Дзмітрый Карзюк з Віктарам Лукашэнкам. Фота: Tut.by

Чытайце таксама:

Набыў нерухомасці на мільён рублёў і гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам. Расказваем пра новага намесніка міністра ўнутраных спраў

Nashaniva.com