На размініраванне ўсёй тэрыторыі Украіны можа спатрэбіцца 70 гадоў

Пра гэта заявіла міністр эканомікі краіны Юлія Свірыдзенка.

05.03.2023 / 20:55

Украіна. Фота: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага 

«Для вырашэння гэтай праблемы ў найкарацейшыя тэрміны патрэбная магутная падтрымка міжнародных партнёраў: фінансавая, тэхналагічная, арганізацыйная», — сказала яна.

Свірыдзенка таксама выказала здагадку, што для сінхранізацыі і каардынацыі намаганняў па размініраванні краіны неабходна стварыць аналаг фармату «Рамштайн», які займаецца ваеннай падтрымкай.

Кантактная група па абароне Украіны, вядомая як «фармат «Рамштайн», — гэта міжнародная кааліцыя, удзельнікі якой аказваюць ваенную дапамогу Украіне ў супрацьстаянні расійскаму ўварванню 2022—2023 гадоў. У працы групы ўдзельнічаюць больш за 50 краін — усе краіны блока НАТА, большасць дзяржаў ЕС і саюзнікі з Афрыкі і Азіі.

Nashaniva.com