Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька будзе выступаць за зборную Расіі

У Расіі спадзяюцца, што Бадзелька «годна заменіць Аляксандру Касцянюк», якая цяпер выступае за Швейцарыю.

05.03.2023 / 15:38

Фота: Анна Штурман / FIDE

20-гадовая шахматыстка перайшла ў Федэрацыю шахмат Расіі восенню 2021 года, цяпер жа знаходзіцца ў працэсе афармлення расійскага грамадзянства, піша тэлеграм-канал @smartpressport.

«Я буду вельмі рада выступаць за зборную Расіі, гэта адна з наймацнейшых каманд свету, у якую вельмі няпроста трапіць», — заявіла Бадзелька.

Вольга Бадзелька — неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. У складзе зборнай Беларусі выступала на дзвюх шахматных Алімпіядах.

20-гадовая Вольга Бадзелька нарадзілася ў Магілёве. Званне гросмайстра атрымала ў 17 гадоў. Апошнія два гады яе рэйтынг вагаецца між 2400 і 2450.

Nashaniva.com