У Крычаве выбралі «Міс Крычаўцэментнашыфер-2023»

Пераможцай стала Ларыса Падлягаева.

05.03.2023 / 15:23

3 сакавіка ў ДК «Цэментнік» выбралі самую выдатную дзяўчыну ААТ «Крычаўцэментнашыфер», піша krichevlive.by.

Конкурс сабраў дзевяць самых прафесійных і пры гэтым прыгожых работніц з філіялаў таварыства.

Удзельніцам трэба было расказаць аб прывабнасці сваёй прафесіі, праявіць кемлівасць і веды гісторыі прадпрыемстваў ААТ, прадэманстраваць таленты і прайсці ў дэфіле вячэрніх сукенак.

Званне «Міс Крычаўцэментнашыфер-2023» заваявала Ларыса Падлягаева. Першай віцэ-міс прызнаная Настасся Міласэрная, другой віцэ-міс — Вікторыя Ціткова. Міс глядацкіх сімпатый — Аксана Белавусава.

Таксама былі прысуджаны перамогі ў намінацыях:

«Міс Крэатыўнасць» — Юлія Фокіна

«Міс Элегантнасць» — Валерыя Рэгета

«Міс Арыгінальнасць» — Яўгенія Небажэнка

«Міс Артыстызм» — Настасся Янушкевіч

«Міс Грацыя» — Алена Камінская

«Міс Чароўнасць» — Аксана Белавусава

Nashaniva.com