Байцы Палка Каліноўскага ўзялі ў палон расійскіх «мобікаў»

Палкавое падраздзяленне беспілотнікаў імя Мікіты Крыўцова падчас штурмавой аперацыі ўзяла палонных. Прэс-служба беларускага падраздзялення апублікавала відэа з адным з іх.

04.03.2023 / 19:14

Асцярожна, у відэа ёсць нецэнзурная лексіка.

На відэа палонны кажа, што іх абяцалі пакінуць на граніцы, але ў выніку мабілізаваныя апынуліся на перадавой. Ён скардзіцца на брак падрыхтоўкі, жорсткасць свайго кіраўніцтва, канавы і голад, як від пакаранняў.

Па словах расіяніна, з яго роты са 106 чалавек цэлымі засталіся каля паловы.

Палоннаму дазволілі патэлефанаваць дадому.

Nashaniva.com