Вустрыцы па 12 рублёў, элітныя мандарыны па 25. Колькі каштуюць святочныя дэлікатэсы на Камароўцы і ў «Валярʼянава»

Напярэдадні 8 Сакавіка рэзка вырастаюць «каціроўкі» цюльпанаў, трускаўкі і ўсяго, што можа даць трохі вясновага настрою. Onliner схадзіў на Камароўку і ў «Валярʼянава» і паглядзеў, што цікавага зараз можна там купіць.

04.03.2023 / 09:39

Гандлёвыя рады «Валярʼянава» шчодра абсыпаны заморскай садавінай і ягадамі. 

Ківі за 50 рублёў вельмі прыгожыя, але атрымліваюцца нават даражэй трускаўкі, якую прадаюць па 40.

 

Хутка будзем сумаваць па мандарынах, але пакуль выбар вялікі. Кошты на элітныя даходзяць да 25 рублёў за кілаграм.

Вустрыцы ў John Dory цяпер па 12 рублёў за штуку, паляндвіца стронгі — па 94,5.

 

У крамах, дзе прадаюцца ў тым ліку італьянскія прадукты, можна знайсці нешта незвычайнае накшталт крэму з радзічыо або ўзяць звыклыя алівы і вяленыя таматы.

 

Калі пасля Новага года і Масленіцы зноў цягне на ікру, яна нікуды не знікла. Плюс да гэтага ёсць усякія рыбныя дэлікатэсы, самы дарагі на вітрыне — палтус па 230 рублёў за кілаграм.

 

Жадаеце здзівіць якую-небудзь жанчыну? Пачастуйце яе кавуновым варэннем, пакуль астатнія будуць дарыць шакаладкі.

 

На Камароўку ў сярэднестатыстычнага мінчука трапіць шанцаў больш. Што там? 

Раскошная садавіна і ягады таксама ёсць, агуркі паспелі крыху патаннець і стаць крыху менш элітнымі.

 

Рыбна-ікорны асартымент падобны да таго, што бачылі ў «Валярʼянава».

Nashaniva.com