«Развіліся дэструктыўныя пачуцці». БДУ і БДУІР асудзілі «ПВК Родан»

Новая падлеткавая субкультура не дае спакою лукашэнкаўскім сілавікам і ідэолагам.

03.03.2023 / 19:43

З асуджальнымі заявамі ўжо выступілі ўніверсітэты.

«Апошнія дні мы ўсё часцей чуем пра субкультуру «ПВК Родан» з-за наяўнасці прыхільнікаў, якія прымаюць удзел у масавых бойках ў гандлёвых цэнтрах. У некаторых маладых людзей развіліся дэструктыўныя і негатыўныя пачуцці ў адносінах да аднагодак з іншым меркаваннем.

БДУІР паведамляе пра небяспеку дэструктыўнага ўплыву руху і заклікае аб'ектыўна ацэньваць тое, што адбываецца, перш чым прадпрымаць якія-небудзь дзеянні. Цяпер галоўнае не быць саўдзельнікамі таго, што разбурае, і не паддавацца розным маніпуляцыям.

Мы выбіраем мір і стварэнне, падтрымку і паразуменне, добрыя справы і сяброўства», — напісаў БДУІР у афіцыйным тэлеграм-канале.

Практычна такое ж паведамленне размясціў студгарадок БДУ на сайце. «Стоп «ПВК Родан» — заклікае адміністрацыя.

Мінскаму тыктокеру за відэа пра «ПВК Родан» далі 10 сутак

«Будзьце гатовы, што вы пацерпіце фізічна». Як у Вілейцы міліцыя адахвочвае ад сходак «ПВК Родан»

Nashaniva.com