Валанцёру Ільі Міронаву далі 13 сутак

Учора гамяльчук Ілья Міронаў паспеў паведаміць у сваіх сацсетках, што яго затрымалі. Сёння стала вядома, што валанцёра абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

03.03.2023 / 18:22

Фота: сацсеткі

Яму далі 13 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

У лютым Ілью Міронава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Пасля выхаду з СІЗА і суда па «справе Зельцэра» Міронава ўжо затрымлівалі і каралі суткамі.

Nashaniva.com