Каля Янакіева ў «ДНР» быў збіты самалёт, верагодна, расійскі знішчальнік. Пілоты змаглі катапультавацца

Каля горада Янакіева ў акупаванай «ДНР» быў збіты, магчыма, знішчальнік Су-34 Паветрана-касмічных сіл Расіі. 

03.03.2023 / 15:50

На відэа і фота відаць дым ад палаючага самалёта і купалы парашутаў лётчыкаў, якія паспелі катапультавацца.

Расійскія ваенныя блогеры мяркуюць, што самалёт мог быць збіты расійскай СПА, бо горад знаходзіцца ў тыле, а найбліжэйшыя пазіцыі ўкраінскіх ЗРК знаходзяцца за 35 км ад яго.

Згодна з падлікамі Oryx, гэта 76-ы расійскі самалёт, збіты за час вайны, і 19-ы Су-34.

Nashaniva.com