У гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама «Да дому»

У Мінску адкрылася крама беларускіх тавараў, якія, па задуме «Беллегпрама», зможа замяніць Zara Home.

03.03.2023 / 12:45

У краме прадстаўлена каля 10 тысяч тавараў айчынных вытворцаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

На паліцах — пасцельная бялізна, дамашні тэкстыль, вырабы з фарфору і керамікі, дэкор, посуд і іншае.

Nashaniva.com