Яшчэ два эшалоны з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай адправіліся з Беларусі на Данбас

Два эшалоны УС РФ адправіліся з Беларусі ў акупаваную Данецкую вобласць Украіны, піша @belzhd_live.

02.03.2023 / 16:11

Графіка: belzhd_live

28 лютага і 1 сакавіка са станцыі Слонім у напрамку Данецкай вобласці, Украіны адправіліся яшчэ 2 эшалоны з тэхнікай і навучаным кантынгентаў УС РФ, паведамляе тэлеграм-канал чыгуначнікаў.

Першы адправіўся 28 лютага ў Растоўскую вобласць, а далей лакаматывамі так званай «ДНР» будзе адпраўлены на станцыю Ілавайск (Данецкая вобл, Украіна).

У эшалоне 46 вагонаў-платформаў вайсковай тэхнікай і 2 пасажырскія вагоны (каля 100 чалавек).

Другі эшалон быў адпраўлены 1 сакавіка таксама ў Растоўская вобласць, а потым будзе адпраўлены на станцыю ў Данецкую вобласць Украіны.

У гэтым эшалоне 38 вагонаў, з іх 2 — пасажырскія, 36 — з тэхнікай.

Nashaniva.com