У Брэсце асудзілі Радзівона Качаткова, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь

Брэсцкі абласны суд прызначыў Радзівону Качаткову 2 гады і 6 шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму за так званае «распальванне сацыяльнай варожасці».

02.03.2023 / 12:26

Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.

Радзівон скончыў БНТУ ў Мінску, ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Затым некаторы час жыў за мяжой, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

У пачатку студзеня 2023 года, яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментары, якія ставяцца яму ў віну, датаваныя 2020 годам.

Nashaniva.com