«Белавія» памяняла ўмовы правозу спартыўнага рыштунку

Кампанія «Белавія» памяняла правілы правозу спартыўнага рыштунку. Пра гэта паведамляе яе прэс-служба. Новаўвядзенні ўступаюць у сілу 1 сакавіка.

01.03.2023 / 16:50

Дадатковы збор за правоз аднаго камплекта спартыўнага інвентару з 1 сакавіка для тарыфаў PROMO і LIGHT будзе 50 еўра, а для брэнда SMART — 25 еўра. Пры гэтым плата за такую паслугу для тарыфаў FLEX і BUSINESS спаганяцца не будзе.

Гаворка ідзе пра наступны спартыўны рыштунак:

Іншы спартыўны рыштунак, не пазначаны ў спісе, пасажыр можа правозіць з даплатай у 50 еўра за кожны камплект ва ўсіх тарыфных брэндах. Аналагічная сума будзе спаганяцца за кожны наступны камплект спортінвентара.

Пры гэтым камплект павінен важыць не больш за 23 кілаграм, а ягоныя габарыты ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 210 см. Любое перавышэнне цягне за сабой даплату у 50 еўра.

Nashaniva.com