ЗША абвінавацілі кампанію з Кітая ў перадачы спадарожнікавых здымкаў ПВК «Вагнер». Прыгожын адказаў

Пра перадачу здымкаў кампаніі Spacety Co для ваюючай ва Украіне ПВК «Вагнер» заявіў памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і Ціхага акіяна Дэніэл Крытэнбрынк.

01.03.2023 / 11:11

У студзені ЗША увялі санкцыі супраць Spacety Co. Тады амерыканскі Мінфін удакладняў, што кампанія перадавала спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі Украіны кампаніі «Tэppa-Tэх». Апошняя, паводле звестак ЗША, звязана з ПВК «Вагнер».

«Tэppa-Tэx» таксама была ўнесеная ў чорны спіс ЗША. Заснаваную Яўгенам Прыгожыным ПВК ЗША прызналі транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй.

«У нас няма ніякай неабходнасці ў куплі спадарожнікавых здымкаў. ПВК «Вагнер» ужо паўтара года мае амаль два дзясяткі спадарожнікаў, частка з якіх — радыёлакацыйныя, а астатнія — аптычныя. Таму Дзярждэп ЗША трошачкі праваліўся ў часе», — адказаў Прыгожын праз сваю прэс-службу.

Nashaniva.com