З'явіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы» пасля дыверсіі на ім

Журналіст CNN Джанлука Медзаф'ёрэ апублікаваў спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы», які, як ён сцвярджае, зрабіў сёння, 28 лютага. На здымку бачны ДРЛА А-50 Ваенна-касмічных сілаў РФ, адзначае «Беларускі Гаюн».

28.02.2023 / 18:20

Проста цяпер можна сказаць толькі тое, што борт перастаўлены, месца яго звыклай стаянкі (чырвоная стрэлка) пустуе, ДРЛА знаходзіцца ў іншым месцы.

Апошні раз ДРЛА узлятаў 22 лютага.

Чытайце таксама:

«Гэта чарговы фэйк». Прадстаўнік МЗС Беларусі пракаментаваў выбухі ў Мачулішчах

Motolkohelp знайшоў машыну з міліцэйскай арыенціроўкі пра інцыдэнт у Мачулішчах

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Самалёт у Мачулішчах атакавалі двума дронамі беларусы, удзельнікі плана «Перамога» — Азараў

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Nashaniva.com