Колькасць занятых у эканоміцы працягвае зніжацца

У студзені яна зменшылася на 16,7 тысяч чалавек у параўнанні са снежнем. У выніку, паводле звестак Белстата, у беларускай эканоміцы было занята 4,1729 млн чалавек.

28.02.2023 / 16:17

У параўнанні са студзенем 2022 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73,6 тысяч чалавек, а ў параўнанні са студзенем 2021-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 122,6 тыс. занятых.

За тры гады са студзеня 2020 года колькасць занятых зменшылася на 156,5 тысяч чалавек.

Nashaniva.com