Яечныя тосты з хумусам

Карысны і арыгінальны сняданак, які вы згатуеце менш чым за 10 хвілін.

12.03.2023 / 10:48

Фота: perspectiveportions.com

У гэтым сняданку няма малочных інгрэдыентаў, а мяккасць і сметанковы смак дасягаюцца за кошт хумусу. Ён дадае яечні крыху расліннага бялку і тлушчу.

Для яечні вам спатрэбіцца:

Для сандвічаў:

  1. Змесціце ¼ хумусу ў міску сярэдняга памеру. Дадайце 2 сталовыя лыжкі вады. Узбівайце, пакуль хумус не стане вадкай кансістэнцыі.
  2. Разагрэйце вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні.
  3. Убіце яйкі ў міску з хумусам. Дадайце спецыі і ўзбіце ўсё разам.
  4. На разагрэтую патэльню наліце аліўкавы алей. Пачакайце некалькі секунд, каб пераканацца, што ён гарачы. Выліце яечную сумесь. Гатуйце 1 хвіліну, не мяшаючы. Потым, выкарыстоўваючы гумавую лапатку, акуратна аддзяляйце яечную масу ад дна патэльні і мяшайце, каб сумесь на патэльні стала падобнай да тварожыстай масы. Так мяшайце яшчэ 3 хвіліны. Выключыце агонь і дайце яйкам пастаяць на патэльні яшчэ хвіліну, каб яны дагатаваліся.
  5. Зрабіце бутэрброды: падсмажце лустачкі хлеба, выкладзіце на кожную па сталовай лыжцы хумусу, потым пласт агурка, авакада і рукалы.
  6. Калі ўсё будзе гатова, дадайце да бутэрбродаў яечню. Упрыгожце страву зялёнай цыбуляй.

Смачна есці!

Nashaniva.com